
Я дапамагу адкрыць вашае глыбіннае Жаданне, і заснаваць на ім ваша Асабістае і Прафесійнае жыццё.
Мая місія - дапамагаць людзям развіваць сапраўдныя адносіны з сабой, іншымі, прыродай і трансцэндэнтнасцю.

Светапогляд
Кожны дзень у нас нараджаюцца і паміраюць дзясяткі жаданняў і cэнсаў. Яны пераплятаюцца з нашымі марамі, чужым досведам, нашымі болямі і радасцямі, нашымі траўмамі і тым, што нам сапраўды дорага.
Але толькі нашыя глыбінныя Жаданні знаходзяцца з намі на працягу жыцця. Яны могуць быць скрыты глыбока ў нас, і мы нават можам іх не усведамляць. Тады мы асуджаныя блукаць па коле чужых жаданняў у пошуку сябе.
З іншага боку, мы можам сустрэцца з тым, што нам сапраўды важна і дорага. Усвядоміць і прыняць свае глыбінныя Жадання. Пакласці іх у цвёрдую аснову, на якой можна будаваць прафесійнае і асабістае жыццё. Жыццё ў гармоніі з самім сабой і тым, што сапраўды важна, з тым, чаго мы сапраўды жадаем.




Кар'ерны шлях
2006
Я быў ўладальнікам і дырэктарам IT-кампаніі па распрацоўке AR-прыкладанняў.
2020
Пачаў даследваць сваё глыбіннае Жаданне і пераасэнсоўваць жыццё.
2023
Закрыў кампанію і пачаў працаваць як экзістэнцыйны коўч і фасілітатар.
Зараз
Працягваю працаваць як коўч і вучуся на экзістэнцыйнага псіхатэрапеўта.
FAQ
ТЭМЫ І ЗАПЫТЫ З ЯКІМІ Я ПРАЦУЮ
- Пытанні сэнсу жыцця
- Пошук гармоніі
- Узаемаадносіны з партнёрам
- Узаемаадносіны з дзецьмі
- Work-Life баланс
- Крызіс светапогляду
- Рэлігійны крызіс
КОШТЫ НА МАЕ КАНСУЛЬТАЦЫІ
- 1 коўч сесія: $ 25
- 5 коўч сесій (пакет): $ 110
- 10 коўч сесій (пакет): $ 200
НЕКАТОРЫЯ ВОДГУКІ НА МАЮ ПРАЦУ
Аляксей (12 сесій)
Супрацоўніцтва з табой мне дапамагло палепшыць адносіны з жонкай і дзецьмі. Я стаў больш якасна надаваць ім увагу, час які мы разам праводзім дастаўляе нам больш радасці і задавальнення. Таксама мне здаецца, што ў прафесійным плане я стаў дзейнічаць смялей і пазбавіўся ад некаторых надуманых страхаў. Гэта мне прыносіць больш радасці і задавальнення ад таго, чым я займаюся. У цэлым нашы з табой размовы пашырылі мой светапогляд. Я ўсвядоміў, што шмат у чым маё ўласнае жыццё знаходзіцца ў маіх руках, і гэта падахвочвае мяне смялей браць адказнасць за сябе, навакольных і дзейнічаць. Рабіць тое, што робіць мяне і іншых шчаслівымі, ці хаця б эксперыментаваць, усведамляючы, што любы эксперымент - гэта таксама рызыка, а гэта ў сваю чаргу дае мне жыццёвы запал, смак да жыцця. Вялікі дзякуй табе, за твой час і твой уклад у мяне!
Наста (1 сесія)
Прывітанне! Дзякуй вам яшчэ раз за працу! Так, для мяне наша сесія была нагодай, па-першае, яшчэ раз перагледзець і пераасэнсаваць жыццёвыя прыярытэты, па-другое, перайсці ад пустых хваляванняў да нейкіх канкрэтных дзеяў.
Мне спадабаўся тэмп працы - інтэнсіўны, з вельмі шчыльнай падачай інфармацыі, без асаблівай "раскачкі", праз гэта адчуваецца вынік нават ад адной сесіі.
Дар'я (10 сесій)
У нейкі момант я дайшла да стану, калі зразумела, што кар’ерных магчымасцей стала значна больш, чым я магу фізічна ўзяць. І таксама стала зразумела, што я магу значна больш, чым я сабе гэта ўяўляла. Мінулы год быў вельмі прадуктыўным на рост. Я была паўсюль, але прыйшло адчуванне, што калі завузіцца і накіраваць свае моцы на канкрэтную вобласць, гэта можа даць добрыя вынікі.
Да працы з Канстанцінам я падыйшла з запытам: у мяне ёсць аўдыторыя і я хачу вызначыць, што і для каго я буду рабіць. Адна з галоўных умоў - каб мне было гэта цікава.
У працэсе мы падыйшлі да тэмы страху, няўпэўненасці і віны за мінулыя памылкі на праектах. У нейкім плане яно затрымлівала мяне ад факусіроўкі на тым, што мне падабаецца. Мы размаўлялі пра цікаўнасці, думалі пра магчымую варонку продажаў, візуалізавалі, якой я хачу бачыць сябе напрыканцы года.
У выніку я адчуваю сябе вельмі задаволенай. Праца з Канстанцінам дапамагла мне вызначыцца з маім фокусам. Наперадзе шмат працы, але я адчуваю, што мой фокус мне цікавы, я ведаю, што і для каго я буду рабіць. Я больш не заблакавана. Гэта - істотная частка майго глабальнага паварота да рашэнняў, майго глабальнага працэсу станаўлення дарослай.