Група "Мае пачуцці ў эміграцыі" (5 набор)
Група складаецца з 12 сустрэч (адна сустрэча на тыдзень), працягласць 90 хвілін, да 6 удзельнікаў + вядоўца.
ЗМЕСТ
КАМУ ГРУПА БУДЗЕ КАРЫСНАЙ?
Людзям, якія сутыкнуліся са складанымі пачуццямі і адзінотай у эміграцыі. Гэта пляцоўка для тых, хто шукае паразумення і падтрымкі ў цяжкі перыяд.
ШТО ДАЕ ЎДЗЕЛ У ГРУПЕ?
🏕ГЛЫБОКІЯ РАЗМОВЫ
Магчымасць быць пачутым і пачуць іншых. Падзяліцца тымі думкамі і пачуццямі, якімі мы не можам падзяліцца ў нашым звычайным атачэнні.
🍀 ЭМАЦЫЙНАЯ ПАДТРЫМКА
У групе ствараецца бяспечная прастора для эмпатыі, шчырага і падтрымліваючай размовы.
🥰 ПЕРААДОЛЕННЕ АДЗІНОТЫ
Атрымаць разуменне з боку людзей якія пражываюць падобны досвед і адчуць, што вы не адны ў сваіх перажываннях.
ВЯДУЧЫ ГРУПЫ:
СТРУКТУРА СУСТРЭЧ:
- Вядучы агучвае план і правілы, паслядоўнасць у якой удзельнікі будуць выказвацца.
- Кола Выказванняў - па чарзе кожны з удзельнікаў прадстаўляецца і распавядае пра тое, што ён/яна адчувае знаходзячыся ў эміграцыі, што яго/яе сапраўды клапоціць. Можна прапусціць сваё слова. (7 хвілін на выказванне).
- Кола Ідэнтыфікацыі - па чарзе кожны з удзельнікаў дзеліцца, што ў яго адгукнулася пры слуханне іншых, можа распавесці свае прыклады (5 хвілін). Звычайна пачынаецца са словаў: «Мне адгукнулася…
- Дзякуем адзін аднаму і развітваемся.
Бяспечная атмасфера сустрэч дазволіць шчыра выказацца пра тое, што вам баліць. А таксама ўбачыць свет у канцы тунэля, праз досвед і перажыванні іншых людзей. Сустрэча мае непахісныя правілы, абавязковыя для выканання ўсімі ўдзельнікамі. Гэта дазволіць адчуваць бяспеку пры выказванні сваіх пачуццяў і думак.
ПРАВІЛЫ ГРУПЫ:
- “Я” выказванні. Мы кажам толькі ад свайго імя, не ўжываем “ты, мы, яны”. Кажам толькі пра сябе.
- Канфідэнцыйнасць - уся асабістая інфармацыя не распавядаецца вонкі сустрэчы.
- Мы дзелімся пачуццямі. Пачуцці не бываюць правільнымі ці няправільнымі. Пачуцці не вызначаюць нас, але нам важна з імі лічыцца. Мы не палонныя сваіх пачуццяў.
- Не робім заўваг, не даем парад, не задаем паглыбляючых пытанняў, не пачынаем суцяшаць, не даём адзнак, не перапыняем, не выпраўляем, не дыскутуем, не крытыкуем.
- Калі адзін кажа, астатнія слухаюць з выключанымі мікрафонамі.
- Паважаем вызначаны таймінг, гэта дазволіць усім выказацца і скончыць сустрэчу ў час.
- Прымаем сябе і іншых такімі якімі мы ёсць. Імкнемся прымаць, нават тых, да каго ў нас вельмі негатыўныя эмоцыі.
- Адносімся з павагай да пачуццяў і досведу іншых людзей.
КОШТ:
- Першая анлайн-сустрэча групы - бясплатна. Там вы можаце ўсвядоміць і вырашыць, наколькі вам падыходзіць фармат сустрэч, іншыя ўдзельнікі і вядоўца.
- Пасля гэтага вы прымаеце канчатковае рашэнне аб удзеле ў групе.
- Пасля, ўдзел у групе за ахвяраваньне, можна арыентавацца на 10$ / за сустрэчу.
- Аплачваць удзел у групе можна адным з 3х спосабаў:
- Аплата адразу за 12 сустрэч (120 $)
- Дзве аплаты за кожныя 6 сустрэч (2 x 60 $)
- Тры аплаты за кожныя 4 сустрэчы (3 x 40 $)
ЯК ЗАПІСАЦЦА?
Каб абмеркаваць магчымасць удзелу ў групе, напішыце Кастусю ў тэлеграм, ці на пошту info@ar.team.
ВОДГУКІ:
🇵🇱 У эміграцыі знаходжуся ўжо больш за 1,5 гады. І, канешне ж, пражываю розныя пачуцці, адаптацыю. Вельмі ўдзячна Косце за групу, дзе я магла дзяліцца сваімі працэсамі ў бяспечнай абстаноўцы. Удзячна за падтрымку, за такі добры праект. Вельмі ўразіла, што Косця змог сабраць шмат мужчын. Гэта мой першы досвед тэрапеўтычнай групы, дзе нейкі час я была адна дзяўчына. Я вырашыла пражываць пачуцці і ісці ў глыбіню. І знайшла месца, дзе мне было добра і цікава.
Аляксандра (Беларусь / Польшча) Instagram
🇵🇱 Я прыйшла на першую сустрэчу нічога асабліва не чакаючы. Маёй галоўнай мэтай тады было практыкаваць беларускую мову, а назва гутаркі “Мае пачуцці ў эміграцыі” падалася цікавай. Фармат вельмі спадабаўся, хаця было нязвыкла дзяліцца чымсьці досыць асабістым з незнаёмымі людзьмі, a тым больш не ўваходзячы ў непасрэдны дыялог. Канстанцін мякка, але настойліва накіроўваў членаў групы, калі яны парушалі правілы, і як мне падаецца, такім чынам дапамог нам раскрыцца нават тады на першай сустрэчы. Таму калі Канстанцін запрапанаваў працягваць такія спатканні рэгулярна праз наступныя тры месяцы, я не сумняваючыся згадзілася.
За гэты час мы, удзельнікі групы, паступова збліжаліся і змаглі закрануць шмат важных і асабістых тэм. Праз размовы аб эміграцыі мы прыйшлі да пытанняў адносін з сям'ёй (і не толькі), прыняцця сябе і выбару ў жыцці. Група для мяне стала нечаканай крыніцай падтрымкі і натхнення, за што я вельмі ўдзячная.
Наста (Беларусь / Польшча) Instagram
🇫🇷 Мне было вельмі карысна паўдзельнічаць у групавой тэрапіі « Мае пачуцьці ў эміграцыі ».
Напачатку знаёмства з іншымі ўдзельнікамі і далейшае прагаворваньне сваіх перажываньняў, незадаволенасьцяў і страхаў дапамагло ў разуменьні таго, што адбываецца са мною.
У эміграцыі, вумашанай ці не, мы сутыкаемся з шматлікімі пытанньямі і ўнутранымі перажываньнямі. Падзяліцца імі з роднымі ці блізкімі сябрамі, без унутранай працы, часта ня вельмі дапамагае ў вырашэньні гэтых пытаньняў.
Бадай што ў групавой тэрапіі, у адрозненьні ад індывідуальнай, можна ня толькі выказацца, але і пачуць іншых людзей і сказаць тое, што адгукнулася для цябе і ахарактарызаваць свае пачуцьці. Нарэшце зразумець, што некаторыя праблемы ўніверсальныя і ўбачыць, як да іх падыходзяць іншыя асобы.
Георгій (Беларусь / Францыя)
🇺🇸 Эміграцыя можа стаць надзвычайным вопытам, напоўненым шырокім дыяпазонам як пазітыўных так і негатыўных эмоцый, і таксама шматлікімі складанасцямі і . Я хацела бы падзяліцца сваім станоўчым вопытам удзелу ў групе "Мае пачуцці ў эміграцыі", онлайн сустрэчы з якой праводзіў Канстанцін.
Ужо з першай сесіі Канстанцін стварыў даверлівае і бяспечнае асяроддзе, дзе ўдзельнікі маглі свабодна выказваць свае думкі і эмоцыі. Вядучы групы ўмела вёў адкрытыя дыскусіі, заахвочваючы нас дзяліцца сваімі праблемамі, перамогамі і страхамі. Агульны вопыт паміж членамі групы спрыяў адчуванню прыналежнасці, пацверджання і разумення, што адыграла вырашальную ролю ў паслабленні эмацыйнага цяжару эміграцыі.
Адным з самых лепшых момантаў гэтай тэрапеўтычнай групы была магчымасць слухаць і вучыцца на вопыце іншых.
Веданне таго, што ёсць людзі-аднадумцы, гатовыя выслухаць і зразумець, дало мне пачуццё бяспекі і заспакаення падчас майго эміграцыйнага падарожжа.
Лічу, што такія сустрэчы з'яўляюцца добрым рэсурсам для тых, хто перажывае складаныя эмоцыі, звязаныя з эміграцыяй.
Вольга (Беларусь / ЗША) Instagram i Facebook
🇮🇹 Я по натуре трусливый человек и впадаю в ступор перед трудностями. Созвоны с группой помогли мне понять главное — я не один такой. Похожие проблемы и чувства в эмиграции есть и у других людей. С этим можно жить и постепенно справляться. До этого я видел в себе обычного слабака, которому не дано жить в другой стране. Оказалось, что все боятся, переживают, плачут и жалуются на жизнь. Даже если выглядят сильными.
Мне нравится, что в группе тебя никто не судит. Я могу спокойно рассказать о своих страхах. Даже жене не могу — боюсь, что затяну её тоже в этот омут страха и тревоги. А на группе говорю об этом легко.
Дмитрий (Беларусь / Италия) Facebook
🇵🇱 Работа с группой дала мне даже несколько больше, чем ранее работа с психологом. Психолог всё же больше давала мне выговориться, что выражалось очень часто в поверхностной болтовне ни о чём. В рамках же группы ты ограничен временем, и должен говорить по делу, что помогает копать в глубину. Кроме этого, при работе с психологом мне сложно было искать в себе ответ на вопрос: "что я чувствую". Да, психолог тоже спрашивала меня периодически об этом. Но вопросы зачастую были адресованы к действиям, которым уже несколько часов или дней. В рамках же группы нужно было говорить о тех чувствах, которые возникают в моменте. Это оказалось гораздо проще, и помогло мне начать, наконец, замечать свои чувства.
Отдельным блоком стоит помощь с решением моих вопросов. Ведь когда ты слушаешь, что другие тоже сталкивались с такими проблемами, что они чувствовали при этом и как их решали, и у тебя рождается идея, как можно попробовать разобраться с этой проблемой. При работе с психологом индивидуально мне было гораздо сложнее нащупать пути выхода, да и это решение не держалось долго в голове.
Я благодарен Косте за возможность быть частью группы и получать от группы поддержку и принятие.
Вадим (Беларусь / Польша) Instagram